Ахвярамі расейскіх абстрэлаў у Харкаве і Запарожжы сталіся дзесяць асобаў


Ва ўкраінскіх Харкаве і Запарожжы загінулі цывільныя жыхары ў выніку абстрэлаў гарадоў з боку расейскіх войскаў удзень 5 красавіка і ўночы 6-га. Вядома пра дзясяткі параненых.

Наступствы расейскага абстрэлу Запарожжа 5 красавіка.
Фота: Іван Федоров / Запорізька обл / Запоріжжя / Telegram

У Харкаве ад начной атакі беспілотнікамі загінулі шэсць чалавек. Яшчэ 10 жыхароў гораду паранены. Пашкоджаны сама меней 9 шматпавярховак, тры інтэрнаты, шэраг адміністрацыйных будынкаў, крама, АЗС, СТА і аўто.

«Гэты ўдар па мірных жыхарах Харкава ў чарговы раз даказвае, што Расея – дзяржава-тэрарыст», – заявіў мэр Харкава Ігар Церахаў.

Яшчэ чацвёра асобаў загінулі і больш як 20 атрымалі раненні ў выніку расейскіх абстрэлаў Запарожжа 5 красавіка, паведаміў старшыня Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.

Агляд
Распачаліся баі за горад Часаў Яр. Што вядома?
2024.04.05 16:47

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў