У Польшчы беларус сеў за стырно фуры з 3,3 праміле алкаголю


Аварыя з удзелам 42-гадовага беларуса адбылася 5 красавіка, непадалёк ад гораду Седльцэ на ўсходзе Польшчы, паведамляе служба мясцовай паліцыі. У крыві кіроўца была знойдзена вялікая колькасць алкаголю.

Нецвярозы беларус трапіў у аварыю.
Фота: mazowiecka.policja.gov.pl

Як паведамляе ведамства, супрацоўнікам паліцыі паступіла інфармацыя аб аварыі з удзелам грузавіка. Прыехаўшы на месца, яны ўбачылі цягач з паўпрычэпам, які пярэдняй часткай знаходзіўся ў кювеце, а задняй перакрываў дарогу. Кіроўцу фуры праверылі на алкаголь.

Алкатэстэр паказаў, што ў крыві мужчыны 3,3 праміле алкаголю. Беларус быў затрыманы да працверажэння і атрымання тлумачэнняў, таксама яму прыпынілі дзеянне правоў кіроўцы. Мужчыне будзе прад’яўлена абвінавачанне ў кіраванні транспартным сродкам у нецвярозым стане, што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 2 гадоў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў