У Беларусі пабудуюць яшчэ адзін ядравы рэактар і радыеактыўны могільнік


У Беларусі пад Менскам пабудуюць ядравы рэактар, на якім будуць праводзіць даследаванні, і абіраюць месца пад пабудову могільніка для радыеактыўных адыходаў. Аб гэтым паведамляе БелТА.

Мазаічнае пано на сцяне будынку Абʼяднага інстытуту энергетычных і ядравых даследаванняў «Сосны». ЗДымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: F-danevich/ Wikipedia

У Абʼяднаным інстытуце энергетычных і ядравых даследаванняў «Сосны» збіраюцца пабудаваць новы даследчы рэактар. Аб такіх планах расказаў дырэктар краінавага офісу расейскай дзяржкарпарацыі «Росатом» у Беларусі Станіслаў Лявіцкі. На рэактары будуць тэставаць новыя зборкі ядравага паліва, займацца выпрацоўкай радыеактыўных ізатопаў, праводзіць даследавання ў інтарэсах бяспекі Беларускай атамнай электрастанцыі. Інстытут «Сосны» знаходзіцца на ўсходнім ускрайку Менску.

Лявіцкі расказаў, што зараз праект будавання рэактара пад Менскам праходзіць этап узгаднення міжурадавага пагаднення, пасля чаго плануюць пачаць непасрэдна будаўніцтва. Плануецца, што гэта будзе беларуска-расейскі праект, узровень удзелу бакоў абмяркоўваецца.

«Фармат узаемадзеяння можа быць розны, у тым ліку і сумеснае прадпрыемства. Узгадненне працэс доўгі і складаны. Мы абавязкова хочам, каб былі ўлічаны інтарэсы беларускага і расейскага бакоў, гарманізаваны заканадаўчыя нормы. Спадзяюся, што да канца гэтага года мы прыйдзем да агульнага назоўніка і зможам пачаць будаўніцтва», – расказаў Станіслаў Лявіцкі.

Лявіцкі лічыць, што часу на будаўніцтва такога рэактару спатрэбіцца меней, чым тое было ў выпадку энергаблокаў АЭС у Астраўцы. Даследчы рэактар патрабуе затрат на будаўніцтва.

У сваю чаргу начальнік упраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі Дзяржатамнагляду Дзмітрый Паўлаў расказаў аб планах будавання ў Беларусі ядравага могільніка, у тым ліку для захоўвання адпрацаванага ядравага паліва з АЭС.

Паводле Паўлава, цяпер праводзіцца падрыхтоўчая работа, выпрацоўваюцца крытэрыі выбару пляцоўкі. Плануецца, што будуць вызначаны тры альтэрнатыўныя пляцоўкі, і пасля аналізу будзе выбраны «найбольш выйгрышны варыянт з пункту гледжання бяспекі», будуць улічваць геалагічныя, эканамічныя і сацыяльныя фактары. Пакуль невядома, калі дакладна пачнецца будаўніцтва яшчэ аднаго радыеактыўнага абʼекту ў Беларусі, аднак Паўлаў сказаў, што першая чарга абʼекту павінна быць запушчана да 2030 год.

Hавiны
На Гомельшчыне спад нараджальнасці: становішча горшае, чым было пасля чарнобыльскай аварыі
2023.04.05 15:45

Нагадаем, што для Беларусі тэма ядравай энергетыкі і радыеактыўных могілкаў зʼяўляецца вельмі балючай, бо краіна зʼяўляецца адной з самых пацярпелых ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі 26 красавіка 1986 года. У выніку той аварыі значная частка тэрыторыі Беларусі была забруджаная радыеактыўнымі выкідамі, мільёны людзей атрымалі дозу выпраменьвання, сотні тысяч былі вымушаныя перасяліцца, некаторыя рэгіёны Гомельскай вобласці да гэтага часу не прыдатныя для пражывання, на ліквідацыю наступстваў патрачаны дзясяткі мільярдаў долараў ЗША.

Пры гэтым ні па ядравым рэактары ў «Соснах» пад Менскам, ні па радыеактыўнаму могільніку адыходаў у адным з рэгіёнаў Беларусі грамадскае абмеркаванне яшчэ не праводзілася, хаця ўжо вядзецца гаворка пра іх будаўніцтва.

Hавiны
«З’явіліся расколіны ў верхніх швах корпуса рэактара». Літва патрабуе тэрмінова спыніць БелАЭС
2023.03.31 23:24

Пабудаваная ў Астраўцы АЭС таксама выклікае шмат нараканняў ад эколагаў і міжнароднай супольнасці, як абʼект павышанай небяспекі, пры будаўніцтве якога было дапушчана шмат памылак, а эксплуатацыя якога ўжо звязана з непаладкамі і інцыдэнтамі, якія ўтойваюцца кіраўніцтвам Беларусі.

Антон Тачняк  belsat.eu

Стужка навінаў