Жыхароў на ўсходзе Украіны заклікаюць да эвакуацыі. Там чакаецца наступ расейскіх войскаў


Жыхароў Данецкай, Луганскай і часткі Харкаўскай вобласці заклікаюць да неадкладнай эвакуацыі ў сувязі з магчымым маштабным наступам расейскіх войскаў на ўсходзе краіны. Пра гэта паведаміла ўкраінская віцэ-прэм’ерка Ірына Вэрэшчук.

Людзі садзяцца на цягнік да польскага гораду Пшэмысьль. 17 сакавіка 2022 года.
Фота: Яўген Атцецкі / Белсат

«Кіраўнікі ваенных адміністрацыяў Харкаўшчыны, Луганшчыны і Данецку просяць насельніцтва пакінуць межы вобласцяў і робяць усё, каб эвакуацыя прайшла арганізавана. Гэта трэба зараз жа, бо потым людзі трапяць пад агонь і пагрозу гібелі. Яны нічога не змогуць зрабіць супраць гэтага, і мы не зможам дапамагчы. Бо спыніць агонь будзе практычна не магчыма. Трэба эвакуявацца, пакуль ёсць такая магчымасць. Пакуль яна яшчэ ёсць», – заявіла Вэрэшчук.

Таксама Ірына Вэрэшчук патлумачыла, што адвод расейскіх войскаў з Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласцяў не быў «жэстам добрай волі перад чарговым раўндам перамоваў, як гэта спрабуюць падаць расейскія службовыя асобы. Гэта быў жэст сталёвай волі нашай арміі, улады і ўсяго ўкраінскага народу».

Паводле яе, украінцы павінны быць гатовыя да далейшага абвастрэння.

Кіраўнік Луганскай вобласці Сяргей Гайдай мяркуе, што праз тры-чатыры дні расейскія войскі пачнуць актыўны наступ у рэгіёне, а цяпер яны назапашваюць тэхніку.

Раней з заклікам да эвакуацыі выступіла ўкраінская чыгунка «Укрзалізниця».

Артыкулы
«Яны дапамогуць нам вярнуць Беларусь». Як працуе каардынацыйны цэнтр для добраахвотнікаў, гатовых ваяваць за Украіну
2022.04.06 15:29

АД belsat.eu

Стужка навінаў