Палітвязень Ціхан Клюкач выйшаў на волю і з’ехаў з Беларусі


На волю выйшаў палітвязень Ціхан Клюкач. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Вясна | Брэст».

Як адзначаецца, хлопец выйшаў на волю яшчэ 9 сакавіка. Пасля вызвалення хлопец пакінуў Беларусь.

Hавiны
«Дзеці – смелыя і сумленныя – плацяць за нашую абыякавасць». Размова з маці 18-гадовага палітвязня
2021.02.17 15:25

18-гадовага Ціхана Клюкача затрымалі 26 верасня 2020 года. Спачатку яго некалькі разоў запар судзілі паводле адміністратыўных артыкулаў, а потым выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Яго судзілі за тое, што 6 верасня 2020 года на «Маршы адзінства» ў Менску ён разам з Сафіяй Малашэвіч размалёўваў балончыкам з фарбай шчыты спецыяльных сродкаў загароджы сілавікоў.

Ціхану прысудзілі 1,5 года калоніі, якія ён адбываў у папраўчай калоніі № 15.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў