Беларускія і расейскія паралімпійцы будуць удзельнічаць на Паралімпійскіх гульнях пад нейтральным сцягам


Міжнародны паралімпійскі камітэт дазволіў удзельнічаць беларускім і расейскім паралімпійскім спартоўцам у нейтральным статусе падчас Паралімпіяды ў Парыжы. Аб гэтым гаворыцца на сайце камітэту.

Сцяг Міжнароднага паралімпійскага камітэту. Крыніца: oxu.az

Гэта значыць, што паралімпійцы з Беларусі і Расеі будуць выступаць пад нейтральным сцягам, а ўзнагароды, якія яны заваююць, не будуць улічвацца ў агульным медалёвым заліку.

Пры гэтым, адзначаецца ў паведамленні Міжнароднага паралімпійскага камітэту, спартоўцам трэба будзе прайсці незалежную праверку наконт падтрымання вайны ва Украіне і таго, ці не былі яны нанятыя на вайсковую службу.

Нагадаем, што ў снежні 2023 года Міжнародны алімпійскі камітэт таксама дапусціў беларускіх і расейскіх спартоўцаў да Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы ў нейтральным статусе.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў