У Расеі прайшлі антываенныя мітынгі. Затрыманы тысячы пратэстоўцаў


У 56 гарадах Расеі 6 сакавіка жыхары краіны выйшлі на антываенныя акцыі супраць расейскай агрэсіі на тэрыторыі Украіны.

Па стане на 20.00 вядома пра 4357 затрыманых. З іх 13 чалавек – журналісты, і 113 – непаўнагадовыя. Усяго з пачатку пратэстаў супраць вайны з Украінай затрымалі 12724 чалавек у больш чым 100 гарадах.

Вядома мноства выпадкаў ужывання празмернай сілы сілавікамі, якія праводзілі затрыманні: збівалі дубінкамі і ўжывалі электрашокеры.

Затрыманні каля Вялікага тэатру ў Маскве.
Фота: Черных и его коростели / Telegram

У Пецярбургу ўзбуджаная першая крымінальная справа ў сувязі з антываеннымі пратэстамі 6 сакавіка. Фігурантамі справы сталі ўдзельнікі акцыі, якія паспрабавалі адбіць затрыманага. Мяркуючы па апублікаваным відэа, пратэстоўцы, прабягаючы міма сілавіка, штурхнулі яго. У той момант супрацоўнік праваахоўных органаў утрымліваў затрыманага, якога перад гэтым біў дубінкай. МУС кваліфікуе гэта як «напад на супрацоўнікаў паліцыі».

У Маскве на Камсамольскім праспекце ў аварыю патрапіў аўтазак з 13 затрыманымі. Пры аварыі пацярпелі паліцыянты, якіх адвезлі на хуткай дапамозе. Адзін затрыманы звярнуўся ў траўмапункт.

АД belsat.eu

Стужка навінаў