Прэм'еры Літвы і Латвіі выступаюць за агульнаеўрапейскія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


У сувязі з тым, што Эстонія вырашыла ўвесці нацыянальныя санкцыі супраць афіцыйнага Менску і прыпыніць транзіт беларускіх нафтапрадуктаў, прэмʼер-міністры Літвы і Латвіі падкрэсліваюць, што найбольш эфектыўнымі і справядлівымі санкцыямі для рэжыму былі б агульныя санкцыі на ўзроўні ЕЗ. Пра гэта піша Delfi.

Прэмʼер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла, што было б найбольш эфектыўна, калі б санкцыі былі ўведзеныя на ўзроўні ЕЗ ды сінхранізаваныя з санкцыямі ЗША.

«Толькі ў такім выпадку можна было б дасягнуць найлепшага эфекту і стварыць як мага менш умоваў для тых, хто шукае выключэнні або нейкія шчыліны, праз якія можна абысці санкцыі, і ў гэтым выпадку вынік будзе лепшым і найбольш эфектыўным», – сказала яна.

Прэмʼер Латвіі Крышʼяніс Карыньш таксама лічыць, што санкцыі мусяць быць уведзены ў маштабах усяго ЕЗ, хаця і нацыянальныя санкцыі будуць абмяркоўвацца.

«Самы эфектыўны і справядлівы спосаб – гэта тое, што мы, тры Балтыйскія дзяржавы, ужо прапанавалі ўвесці санкцыі ва ўсім ЕЗ, што выключыць магчымасць таго, што нехта паспрабуе законна абысці санкцыі асобнай краіны», – падкрэсліў ён.

Нагадаем, на гэтым тыдні Эстонія пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і забараніла транзіт беларускіх нафтапрадуктаў. Нагодаю для санкцыяў стала расследаванне журналістаў «Белсату» пра экспартавы цуд, будаваны беларускім рэжымам на транзіце нафтапрадуктаў з мытным кодам 2707, якія не трапляюць пад санкцыі ЕЗ і таму раней спакойна прапускаліся ў Эстонію. Маніпуляцыі з таварнымі кодамі дазволілі рэжыму Лукашэнкі ў 2021 годзе павялічыць пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў праз Эстонію амаль у тры разы.

Аб’ектыў
Беларусь можа страціць яшчэ 500 мільёнаў еўра
2022.02.04 22:29

РР belsat.eu

Стужка навінаў