Хворых на COVID-19 у Беларусі з кожным днём усё больш. За апошнія содні – 8315 новых выпадкаў


Міністэрства аховы здароўя падае чарговую рэкордную лічбу – за содні ў Беларусі зарэгістравана 8315 новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Пачынаючы з 2 лютага ковідны рэкорд абнаўляецца штодня.

На 5 лютага колькасць новых захворванняў была 8231, 4 лютага – 7350, 3 лютага – 4990, 2 лютага – 3634.

Агулам, паводле афіцыйнай статыстыкі, за ўвесь час пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 777 391 выпадак каронавіруснай інфекцыі. Памерлі 6 147 пацыентаў.

Hавiны
У мяне сімптомы COVID-19, а ў паліклініцы – калапс. Што рабіць? Парады «еЗдароўя»
2022.02.03 08:59

Гэты тыдзень у Беларусі пачаўся з надзвычайных чэргаў людзей у паліклінікі. На фоне новай успышкі захворвальнасці на каронавірусную інфекцыю 1 лютага медыкам дазволілі ставіць дыягназ COVID-19 без ПЛР-тэставання ці антыген-тэставання. Цяпер можна пастанавіць, што ў пацыента каронавірусная інфекцыя, проста паводле «клінічных і/або рэнтген-тамаграфічных звестак».

Паліклінікі ў Беларусі з пачатку лютага працуюць без выходных.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў