Амбасада Расеі працягвае вучыць беларусаў, каго ім лічыць нацыянальным героем


Амбасада Расеі ў Беларусі працягвае выказвацца пра Тадэвуша Касцюшку. Чарговае паведамленне з’явілася ў Instagram установы.

«У заяве прэс-сакратара МЗС Беларусі пазначаны тэзіс, што спрэчка пра ролю Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай гісторыі «павінна весціся ў рамках экспертнай і канструктыўнай дыскусіі». Згодныя з такой пазіцыяй. Магчыма, таксама, што прафесіяналы-гісторыкі звернуць увагу і на ліст Т.Касцюшкі, напісаны ім у траўні 1789 года», – гаворыцца ў заяве.

У прыватнасці, амбасада звяртае ўвагу на словы Тадэвуша Касцюшкі пра неабходнасць «прызвычайваць» русінаў да польскай мовы, каб у іх «з часам увайшоў польскі дух» і яны лічылі непрыяцелем тых, хто «не ведае нацыянальнай мовы».

Каментары да паста амбасада закрыла.

Hавiны
МЗС Беларусі адрэагавала на спрэчку паміж амбасадаю Расеі і Нацыянальным музеем
2021.02.05 16:57

Нагадаем, што Нацыянальны музей Беларусі ў сваім Instagram назваў Тадэвуша Касцюшку героем чатырох краінаў. Але ў дыпламатычным прадстаўніцтве Расеі не пагадзіліся з тым, што Касцюшка – герой. Прадстаўнікі амбасады РФ напісалі, што называць Касцюшку нацыянальным героем Беларусі – значыць распісацца ў сваім «гістарычным невуцтве».

На гэтую спрэчку адрэагавала МЗС Беларусі.

«Нацыянальны гістарычны музей выказаў нармальную і адназначную пазіцыю. Яна можа падабацца ці не падабацца, але яна ў нас такая», – адрэагаваў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў