Украіна атрымае ад ЗША бранятэхніку, дроны і катары


Злучаныя Штаты абвясцілі аб выдзяленні Украіне новага пакету вайсковай дапамогі на агульную суму ў $ 400 млн. Пра гэта паведамляе Reuters.

Новы пакет уключае ў сябе 45 танкаў Т-72, 250 БТР M1117, 40 бранявых рачных катэраў і 1100 тактычных дронаў-камікадзэ Phoenix Ghost. Таксама амерыканцы прафінансуюць мадэрнізацыю зенітна-ракетных комплексаў HAWK.

Большую частку ўзбраення ЗША набудуць адмыслова для Украіны, а не проста возьмуць са складоў. То бок гэтую дапамогу ЗСУ атрымае не адразу.

Т-72 – гэта танкі савецкай вытворчасці, што знаходзіліся на ўзбраенні Чэхіі. ЗША абавязваюцца мадэрнізаваць гэтыя танкі, даць ім «перадавую оптыку, сувязь і браніраванне». Яшчэ 45 чэшскіх танкаў мадэрнізуюць Нідэрланды.

Аналітыка
Абвастрэнне на Данбасе і загадка Херсону. Што цяпер адбываецца на фронце
2022.11.04 19:01

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў