Аляксандра Зверава зняпраўдзіла інфармацыю пра тое, што яна працуе ў кампаніі Зарэцкай


Прадстаўніца BYSOL Аляксандра Зверава заявіла, што не працуе ў кампаніі Таццяны Зарэцкай «Laava Tech», але пацвердзіла, што сыходзіць з фонду.  

4 лістапада незалежныя медыі паведамілі, што Аляксандра Зверава прыехала на канферэнцыю «Web Summit» у Лісабоне як CMO (Chief Marketing Officer, дырэктар па маркетынгу) стартапу «Laava Tech». «Laava Tech» – гэта кампанія Таццяны Зарэцкай, якая да нядаўняга часу ўваходзіла ў Абʼяднаны пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай.

5 лістапада Аляксандра Зверава апублікавала ў Фэйсбуку пост, дзе абвінаваціла незалежныя медыі, што яны апублікавалі неправераную інфармацыю. Дзяўчына заявіла, што сапраўды была на канферэнцыі ў Лісабоне і ніколі не хавала гэтага, аднак яна не працуе ў «Laava Tech». Паводле Аляксандры, у прыкладанні web summit «можна напісаць, што ты каралева Англіі». Яна наракае на тое, што журналісты не сталі праводзіць фактчэкінг гэтых звестак.

Зверава заявіла, што пакуль яшчэ працуе ў фондзе BYSOL, аднак мае намеры сысці ў лістападзе. «Але не па прычыне пераходу ў іншую кампанію», – падкрэсліла яна.

Hавiны
Святлана Ціханоўская пра адстаўку Зарэцкай: «Прызнаем памылкі і працягваем працу»
2022.11.05 09:40

Аляксандра Зверава вядомая ў публічнай прасторы сваімі колішнімі стасункамі з палітвязнем Эдуардам Бабарыкам, яна была яго дзяўчынай. Нядаўна яна прызналася, што разышлася з Бабарыкам яшчэ ў 2019-м.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў