У Берліне загінуў супрацоўнік расейскай амбасады. Ён выпаў з вакна


Нямецкае выданне «Der Spiegel» паведаміла пра няшчасны выпадак на тэрыторыі расейскай амбасады ў Берліне: там выпаў з акна і памёр супрацоўнік. Цела мужчыны знайшлі пад сценамі амбасады яшчэ раніцай 19 кастрычніка. Службы экстранай дапамогі, якія прыбылі на месца здарэння, не змаглі рэанімаваць яго.

Незалежныя расейскія журналісты-расследавальнікі даведаліся асобу загінулага. Гэта 35-гадовы Кірыл Жало, сын начальніка Упраўлення па абароне канстытуцыйнага ладу ФСБ генерал-лейтэнанта Аляксея Жало. Таксама яны называюць смерць супрацоўніка забойствам, бо будынак пасольства мае чатыры паверха і версія аб суіцыдзе выглядае непраўдападобнай.

У амбасадзе ж Расеі гэты інцыдэнт назвалі «няшчасным выпадкам».

Загінулы Кірыл Жало.
Фота: theins.ru

Прадстаўнік МЗС Нямеччыны Крыстафер Бургер пацвердзіў факт гібелі супрацоўніка расейскага пасольства, але дадаў, што не можа прывесці ніякіх падрабязнасцей з-за палажэнняў аб абароне персанальных даных і інфармацыі.

Расследаванне або ўскрыццё цела таксама немагчыма, бо расейскае пасольства рэпатрыявала яго на наступны дзень.

Афіцыйна Кірыл Жало займаў пасаду другога сакратара пасольства Расеі. Але нямецкія службы бяспекі, паводле інфармацыі «Der Spiegel», лічылі яго неафіцыйным супрацоўнікам расейскай унутранай спецслужбы ФСБ.

Раней Кірыл Жало працаваў трэцім сакратаром Пастаяннага прадстаўніцтва РФ пры Міністэрстве абароны ў Вене, а ў Берлін быў пераведзены сярэдзіне 2019 года.

Аналітыка
Падыходы Крамля перамагаюць. Што трэба ведаць пра падпісанне інтэграцыйных праграмаў
2021.11.05 14:47

АД, belsat.eu

Стужка навінаў