У праваабаронцы Таццяны Равякі ператрус

Сілавікі прыйшлі да праваабаронцы Таццяны Равякі. Крыніцы паведамілі «Белсату», што ў яе доме адбываецца ператрус.

Таццяна Равяка. Фота: Белсат

Таццяна Равяка паспела паведаміць калегам, што сілавікі ладзяць ператрус у яе дома, на лецішчы і ў офісе.

Паводле «Радыё Рацыя», да Таццяны прыйшлі працаўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў.

Пасля ператрусу, падчас якога забралі яе тэлефон і кампутар, Таццяну адвезлі на допыт. Цяпер праваабаронца на волі. Яна праходзіць сведкай па крымінальнай справе і знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні

Таццяна Равяка шмат гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю.

У рэдакцыі «Ганцавіцкага часу» ператрус

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны