У Беларусі зноў павялічылася колькасць палітвязняў – да 1327 чалавек


Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 5 асобаў. ​​Гэта Ілля Гольцаў, Аляксей Рэзнікаў, Настасся Лазарэнка, Наталля Лашч і Дзмітрый Іванчанка.

Новых прызнаных палітзняволеных пазбавілі волі за абразу Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады і суддзяў у сацсетках і паводле іншых «палітычных» артыкулаў.

  • Ілля Гольцава асудзілі паводле ч. 1 арт. 130 КК («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці няроўнасці») да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады ў папраўчай калоніі за каментары ў сацыяльных сетках у дачыненні «сацыяльнай групы»;
  • Аляксея Рэзнікава асудзілі паводле ч. 1 арт. 130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці няроўнасці»), ч. 1 арт. 130-1 («Рэабілітацыя нацызму»), ч. 1 арт. 368 за абразу Лукашэнкі, арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 370 («Знявага дзяржаўных сімвалаў») да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за пасты і рэпосты ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».
  • Дзмітрыя Іванчанку ў пачатку сакавіка 2022 года змясцілі пад варту паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 за абразу Лукашэнкі, арт. 369 («Абраза прадстаўнікоў улады»), ч. 3 арт. 361 («Заклікі да санкцыяў»), арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варажнечы»);
  • Настассю Лазарэнку і Наталлю Лашч змясцілі пад варту за перадачу звестак сілавікоў тэлеграм-каналам.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць палітычных вязняў, спыніць палітычныя рэпрэсіі. На момант публікацыямі праваабарончая супольнасць прызнала палітзянволенымі 1327 асобаў. Але напраўду зняволеных з палітычных прычынаў нашмат больш: праваабаронцы дэталёва аналізуюць кожную справу і проста не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам.

Усяго Следчы камітэт налічыў 11 тысяч крымінальных справаў за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці».

Каментар
Што рабіць, калі палітвязні пачнуць масава выходзіць на волю? Спыталі псіхолага
2022.08.04 10:23

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў