Полк Каліноўскага прыняў рашэнне вылучыць палітычных прадстаўнікоў


Кіраўніцтва палка імя Кастуся Каліноўскага прыняло рашэнне пра вылучэнне сваіх палітычных прадстаўнікоў. Пра гэта распавёў намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук з пазыўным Ігар.

Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

У штотыднёвым выданні навінаў ПКК Вадзім Кабанчук адказаў на адпаведнае пытанне з чат-боту палка: «Ці ёсць у планах палка Каліноўскага стаць не толькі ваенным, але і палітычным суб’ектам?»:

«Па факце свайго існавання полк ужо стаў палітычным суб’ектам. Мы ўвайшлі ў інфармацыйную прастору даволі моцна. І цяпер прынамсі ва Украіне, і не толькі ва Украіне, пра полк ёсць вялікая вядомасць. Кіраўніцтвам палка прынятае рашэнне аб вылучэнні палітычных прадстаўнікоў. У хуткім часе будуць навіны пра палітычных прадстаўнікоў, сачыце за нашымі каналамі».

Што да арганізацыі супольнасці і працы ў Беларусі Кабанчук адказаў, што цяпер «у Беларусі не вельмі спрыяльны час для стварэння нейкіх суполак. Нават для аматараў матылькоў», і прапанаваў рыхтавацца і трэнавацца індывідуальна, вывучаць літаратуру і мець добрую фізічную форму.

У хуткім часе полк абвесціць пра стварэнне сілавога рэзерву ў Беларусі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў