А мы вам зараз пакажам… новы сезон на «Белсаце»


Калаж: Белсат

Ужо сёння мы распачынаем новы тэлевізійны сезон на «Белсаце». Што зменіцца, што застанецца – і якія сюрпрызы вас чакаюць?

А мы вам зараз пакажам… навіны

З новага сезону мы змяняем час інфармацыйнай трансляцыі. Цяпер навіны будуць выходзіць раней.

«Вось так» глядзіце зранку а 9-й гадзіне і ўвечары а 19-й.

«Аб’ектыў» будзе выходзіць на гадзіну раней – а 20-й, адразу ж пасля яго пачынаецца «Студыя «Белсат» па-беларуску.

А ў нядзелі вяртаецца праграма «Тыдзень». Глядзіце а 20-й гадзіне.

А мы вам зараз пакажам… публіцыстычныя праграмы

Калаж: Белсат

Эканамічную аналітыку і прагнозы пабачыце і пачуеце ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Калаж: Белсат

Міжнародную аналітыку ў праграме «ПраСвет» рыхтуюць для вас Сяргей Пеляса і Аліна Коўшык.

Калаж: Белсат

На нязручныя пытанні беларусаў адкажуць вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы ў аналітычным ток-шоу «План: Б».

Калаж: Белсат

Журналісцкі погляд на самыя важныя і знакавыя падзеі тыдня ў Беларусі ды свеце прэзентуем у праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж: Белсат

Невядомыя факты аб працы дзяржаўных і недзяржаўных структураў, аб жыцці высокіх чыноўнікаў і бізнесоўцаў знойдзеце ў праграме «Шчыра кажучы».

Калаж: Белсат

Аўтары праграмы «Лукавыя навіны» пільна сочаць за дзейнасцю прапагандыстаў і выкрываюць іхныя фэйкі.

А мы вам зараз пакажам… расследаванні

Калаж: Белсат

Пра карупцыю, парушэнні заканадаўства на найвышэйшым узроўні і тое, што ад нас хаваюць, вы дазнаецеся з нашай праграмы «Давайце разбірацца».

А мы вам зараз пакажам… чалавечыя гісторыі

Калаж: Белсат

Гісторыі беларускіх добраахвотнікаў, якія плячом да пляча з украінцамі бароняць свабоду і незалежнасць Украіны, пабачыце ў праграме «Ваяры».

А Валер Руселік і Тэцяна Іванська кожны чацвер у праграме «Бязвіз» будуць разбіраць адну з гарачых тэмаў, якія дазволяць украінцам і беларусам лепш зразумець адно аднога.

Калаж: Белсат

Пра беларусаў, якія жывуць у розных кутках свету, распавядуць аўтары праграмы «Беларускі свет».

Калаж: Белсат

Шчырыя і кранальныя гісторыі тых, хто змяняе сённяшнюю Беларусь, хто не прагінаецца пад абставіны, але часам чакае дапамогі і салідарнасці, – у праграме «Беларус беларусу».

А мы вам зараз пакажам… гумарыстычныя праграмы

Калаж: Белсат

Сатырычнае шоу пра тое, што адбываецца ў СНД, у прыватнасці, у Расеі і Беларусі. «Вечаровы шпіль» дакладна ўздыме вам настрой.

«Хай Так TV» – гэта скетчы, жарты, імправізацыя і крышачку вар’яцтва. Тое, чаго нам вельмі не стае.

Гарант працягвае свае прыгоды ў «Жэстачайшым мульце». У якія сітуацыі ён трапіць, як з іх выкруціцца? Як яму дапаможа прэм’ер Безгалоўчанка і кішэнны прапагандыст Пазаронак? Пабачым.

А мы вам зараз пакажам… гістарычныя і культурніцкія праграмы

Калаж: Белсат

Пра нечаканыя павароты беларускае гісторыі даведаецеся з праграмы «Вусы Скарыны». Для вас яе рыхтуе гісторык Цімох Акудовіч разам з трыма пухнатымі і вусатымі сувядоўцамі.

Калаж: Белсат

Новыя словы, формы і правілы беларускай мовы. Цікавыя гісторыі і крышачку гумару ў праграме «Мова нанова».

А мы вам зараз пакажам… дакументальныя фільмы і рэпартажы

Калаж: Белсат

Галоўныя грамадскія падзеі, пакручастыя чалавечыя лёсы, невядомыя факты беларускай гісторыі ды шмат іншага прэзентуем у нашых дакументальных фільмах і рэпартажах з цыклу «Без рэтушы».

Акрамя гэтага, у новым сезоне рыхтуем для вас яшчэ некалькі сюрпрызаў. Каб дазнацца пра іх першымі, заставайцеся з намі і сачыце за навінамі.

belsat.eu

Стужка навінаў