Спецназаўцы МУС з часткі 3214 дапамагаюць памежнікам на мяжы


Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

Спецназ унутраных войскаў МУС задзейнічаны ў «сітуацыі на памежжы». Пра гэта гаворыцца ў артыкуле газеты «На страже».

Камандзір брыгады спецыяльнага прызначэння палкоўнік Дзмітрый Мікша распавёў пра супрацу з памежнікамі, якая, паводле Мікшы, была і раней.

«Абстаноўка, калі дзясяткі мігрантаў знаходзяцца паблізу мяжы, патрабуе аператыўнага рэагавання і прыцягнення большай колькасці сілаў. У першую чаргу гэта важна для забеспячэння ўнутранай бяспекі дзяржавы і спакою грамадзян», – цытуе Мікшу выданне «На страже».

Раней у сацыяльных сетках зʼявіліся паведамленні, што байцам в/ч 3214, якіх камандзіруюць на мяжу выдаюць форму памежнікаў.

Летась спецназ унутраных войскаў МУС прымаў актыўны ўдзел у падаўленні мірных пратэстаў.

AA belsat.eu

Стужка навінаў