Адбыліся затрыманні ўдзельнікаў фэсту «Аршанская бітва»


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што ўвечары 4 верасня на фэсце «Аршанская бітва», які ладзіўся пад Воршай, адбыліся затрыманні.

Міліцыя заявіла пра затрыманне трох чалавек – мужчынаў 36, 62 і 64 гадоў. Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, іх затрымалі каля 20:00 гадзінаў у лясным масіве ў Аршанскім раёне «за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства з выкарыстаннем пратэставай сімволікі».

Паводле праваабаронцаў, у тым ліку быў затрыманы Юрый Копцік – гісторык, адзін з арганізатараў фэсту.

Таксама belsat.eu стала вядома, што ўчора сілавікі прыйшлі на будысцкую імпрэзу «Віпасана» ў аздараўленчым лагеры «Будаўнік» у вёсцы Дудзінка пад Барысавым. На арганізатараў склалі адміністратыўныя пратаколы паводле арт. 24.23 КаАП («Несанкцыянаванае масавае мерапрыемства»).

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў