Пачаўся суд за пратэсты над байцом ММА Аляксеем Кудзіным


Баец ММА Аляксей Кудзін.
Фота: fightnews.info

Пачаўся суд над удзельнікам пратэстаў у Маладзечне, байцом ММА Аляксеем Кудзіным, якога затрымалі ў Расеі ў студзені і экстрадавалі ў Беларусь у канцы ліпеня.

Аляксея Кудзіна вінавацяць паводле ч. 2 арт. 363 КК («Супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго ўжывання»). Справу разглядае суддзя Вольга Дубовік, абвінавачанне рэпрэзентуе пракурор Жук. Пацярпелымі ў справе прызналі прапаршчыка ўнутраных войскаў Яндолу і падпалкоўнік Зорына.

У размове з карэспандэнтам belsat.eu жонка палітвязня распавяла, што настрой Аляксея вельмі пазітыўны. Сама яна ў справе праходзіць у якасці сведкі.

Hавiны
Цяпер афіцыйна. Расея выдала спартоўца Кудзіна беларускім сілавікам
2021.07.22 17:58

На пачатку суда Кудзін хадайнічаў аб спыненні крымінальнай справы ў сувязі з прымірэннем бакоў. Аднак з гэтым пагадзіўся толькі адзін з двух пацярпелых. Іншы пацярпелы і пракурор выступілі супраць, таму хадайніцтва не было задаволенае, паведамляе «Вясна».

Еўрапейскі суд правоў чалавека 21 ліпеня забараніў экстрадыцыю байца Аляксея Кудзіна ў Беларусь – пагадзіўся з довадамі пра пераслед і магчымае катаванне. Аднак маскоўскі апеляцыйны суд не адмяніў пастановы аб выдачы байца ММА Аляксея Кудзіна ў Беларусь, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда правоў чалавека.

Кудзіна даставілі ў Менск, дзе адразу ж запісалі відэа для праўладных тэлеграм-каналаў.

Hавiны
Адвакат Аляксея Кудзіна патлумачыла, чаму Расія не мела права высылаць спартоўца
2021.07.24 14:12

МГ belsat.eu

Стужка навінаў