На блогера і аўтара праграмы «Гэта ж Вінаград!» Паўла Вінаградава завялі крымінальную справу. Пра гэта ў Facebook паведаміла ягоная жонка Святлана.
«Патэлефанаваў следчы. У дачыненні Паўла Вінаградава распачатая крымінальная справа паводле 367 ч.1 КК РБ. За той самы допіс у ФБ ад 8 траўня. Як я разумею, ён пакуль у статусе падазраванага», – паведаміла Святлана Вінаградава.
Нагадаем, Павел Вінаградаў быў затрыманы 5 ліпеня і праз два дні атрымаў 15 содняў адміністратыўнага арышту. Яго пакаралі за запіс у Facebook, у якім ён крытыкаваў ідэю выходзіць на пратэст 9 траўня. Суд палічыў ягоны допіс заклікам да ўдзелу.
Затым яму дадалі яшчэ 30 содняў арышту.
Цяпер жа на вядоўцу завялі справу за «паклёп на прэзідэнта».
МГ belsat.eu