Журналісту Алесю Любенчуку выставілі абвінавачванне ў крымінальнай справе


Якое абвінавачванне, не вядома: нават адвакат даў падпіску аб неразгалошванні.

Алесь Любянчук.
Фота: Facebook

Паводле крыніцы «Белсату», затрыманаму журналісту Алесю Любенчуку выставілі абвінавачванне ў крымінальнай справе. Імаверна, неўзабаве яго перавядуць у следчы ізалятар № 1 у Менску на вуліцы Валадарскага.

Любенчука затрымалі 26 траўня – забралі з вёскі Крывічы Івейскага раёну, дзе ён жыў апошнім часам. Прычына затрымання па-ранейшаму не вядомая. Вядома, што ў няволі ў Любенчука пагоршылася здароўе.

У 2020 годзе Любенчука некалькі разоў затрымлівалі за выкананне прафесійных абавязкаў, і ён адбываў арышт у турме ў Баранавічах. Апошні час Любянчук займаўся турызмам і аднаўленнем гістарычна-культурнай спадчыны свайго раёну.

Артыкулы
Следчы камітэт завершыў расследаванне ў справе журналісткі Ірыны Слаўнікавай
2022.04.29 13:40

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў