Міністарка ўнутраных справаў Агне Білатайце заявіла, што Беларусь вядзе супраць Літвы гібрыдную вайну


Дарадца прэзідэнта Літвы Аста Скайсгірытэ і кіраўніца МУС Агне Білатайце сцвярджаюць, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі вядзе гібрыдную вайну з Літвой і аказвае на краіну ціск. Пра гэта піша Delfi.

«У апошні час беларускі рэжым значна павялічыў гібрыдны ціск на нашу краіну, адна з прыкметаў такога ціску – павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў», – сказала Скайсгірытэ.

Білатайце таксама заявіла, што адна з частак гібрыднай вайны – рост нелегальнай міграцыі.

«Відавочна, што супраць Літвы вядзецца гібрыдная вайна, а нелегальная міграцыя – адзін са сродкаў», – сказала міністарка. «За мінулыя содні мы затрымалі 52 нелегальных мігранта, за апошнія 5 месяцаў колькасць нелегальных мігрантаў павялічылася ў два разы, калі параўноўваць з дадзенымі за мінулы год» – працягнула яна.

Білатайце заявіла, што Літва гатовая да магчымых выклікаў і для абароны мяжы ўлады маюць усе неабходныя сродкі.

Hавiны
У Літве кажуць пра ўсплёск нелегальнай міграцыі праз мяжу з Беларуссю
2021.05.04 09:49

У траўні прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс распавёў журналістам, што праца беларускай памежнай служба пры расследаванні памежных інцыдэнтаў стала больш млявай. Паводле яго, бываюць выпадкі, калі літоўскія памежнікі фіксуюць парушэнні і затрымліваюць парушальнікаў, а беларускія службовыя асобы адмаўляюцца сустракацца.

2 чэрвеня міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце заяўвіла, што ёсць падставы меркаваць, што беларускія памежнікі спрыяюць нелегальнай міграцыі ў Літву.

Hавiны
МЗС Літвы пракаментаваў заяву генпракурора Шведа пра літоўскія батальёны СС
2021.05.18 09:29

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў