Найчасцей рэпрэсавалі філолагаў і гісторыкаў: статыстыка рэпрэсіяў у навуцы ад 2020 года


Хімік і папулярызатар навукі Сяргей Бесараб сабраў звесткі пра рэпрэсаваных за апошнія гады навукоўцах і склаў «партрэт рэпрэсаванага». Ягоныя падлікі апублікавала «Наша ніва».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Шыльда Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Менск, Беларусь. 20 красавіка 2019 года.
Фота: W / Wikimedia, CC BY-SA 4.0

Звесткі ўдалося сабраць пра 100 рэпрэсаваных навукоўцах (спецыялістаў з Акадэміі навук, вышэйшых навучальных установаў, даследчых інстытутаў, а таксама магістрантаў, аспірантаў і папулярызатараў навукі), імёны і род дзейнасці якіх згадваліся ў медыйнай прасторы. Імаверна, сапраўдная колькасць рэпрэсаваных значна большая: многія пакараныя і сваякі зняволеных баяцца пераследу за публічны аповед пра затрыманні ці звальненні.

Выйшла, што найбольш пасля выбараў-2020 пераследавалі філолагаў (21) і гісторыкаў (20). Значна менш – навукоўцаў іншых галінаў, як то фізікаў (11), матэматыкаў (9) ці юрыстаў (9).

Hавiны
З Акадэміі навук звальняюць затрыманых навукоўцаў з «няправільнай» палітычнай пазіцыяй
2022.11.10 16:57

На думку Сяргея Бесараба, гісторыкі і філолагі больш за «тэхнароў» інтэграваныя ў актыўнае беларускае грамадства і больш прагнуць пераменаў, тым часам як «тэхнары» больш глабалізаваныя – праз свае інтэрнацыянальныя спецыяльнасці яны «размываюцца па свеце», калі не «берагуць беларускасць» адмыслова.

Найчасцей ад рэпрэсіяў цярпелі навукоўцы ўзростам 45-50 гадоў (што Бесараба здзівіла: навукоўцаў гэтага ўзросту якраз мала, бо людзі гэтага ўзросту пасля распаду СССР больш сыходзілі з навукі ў бізнес ці з’язджалі). Больш за палову рэпрэсаваных – кандыдаты навук.

Бесараб таксама звяртае ўвагу на афіцыйную статыстыку: у 2010 годзе ў Беларусі навукай займаліся 32 тысячы чалавек, у 2021-м – толькі 25 тысяч. І дадае, што навукоўцы, якія перажылі рэпрэсіі, па вызваленні нярэдка пакідаюць Беларусь, бо «ўспрымаюць як здраду» тое, што з імі зрабілі ўлады.

Hавiны
Урад размеркаваў грошы на навукова-даследчыя работы. Больш за ўсіх атрымае ваенна-прамысловы камітэт
2023.04.30 10:19

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў