Польскага жаўнера Эміля Чачка пахавалі ў Беларусі


Пра развітанне з памерлым паведаміла праўладная грамадская арганізацыя «Системная правозащита».

Фрагмент размовы з польскім вайскоўцам Эмілем Чэчкам, які ўцёк у Беларусь. Скрыншот з відэа: АТН / YouTube

Эміля Чэчку знайшлі павешаным 17 сакавіка, месцам яго пахавання прызнана ў Вілейскім раёне Менскай вобласці. Дырэктар «Системной правозащиты» Дзмітрый Белякоў паведаміў «Зеркало», што родныя вайскоўца не выйшлі на сувязь.

Праверка па факце смерці Эміля Чэчкі працягваецца, дадаў Белякоў:

«Наша пазіцыя якой была, такой і засталася: мы лічым, што гэта гвалтоўная смерць. Вынікі праверкі трэба глядзець у Следчым камітэце. Будзем далей спрабаваць звязвацца з польскай амбасадай».

Эміль Чэчка праходзіў вайсковую службу ў Польшчы і знік без вестак падчас выканання сваіх абавязкаў у раёне паселішчаў Нараўка, Семяноўка і Семяноўскага возера. Пачаўся пошук вайскоўца, а пазней высветлілася, што ён перайшоў мяжу і ўцёк у Беларусь.

Паводле інфармацыі беларускага боку, жаўнер уцёк у Беларусь 16 снежня. Ён папрасіў палітычнага прытулку. Некаторы час быў госцем прапагандысцкіх эфіраў на беларускім тэлебачанні.

17 сакавіка Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што ў Менску выявілі жаўнера павешаным.

Hавiны
«Кожны раз дадатковыя моманты». Эміль Чэчка распавёў, як штодня пад піва расстрэльваў па 20 мігрантаў
2022.02.10 13:42

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў