Міністэрства аховы здароўя спыняе дзейнасць медцэнтраў «Клініка А1» і «Лодэ»


Ліцэнзійная дзейнасць медычных арганізацыяў «Клінікі А1» і «Лодэ» будзе спыненая 16 траўня. Такое рашэнне было прынятае 4 траўня лячэбна-кантрольнай радай Міністэрства аховы здароўя, паведамляе тэлеграм-канал «Официальный Минздрав».

Як паведамляецца, у арганізацыях былі выяўленыя парушэнні выканання заканадаўства аб ахове здароўя, аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце і ліцэнзаванні.

«Гэтыя парушэнні ў сукупнасці могуць выклікаць прычыненне шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзянаў або стварыць пагрозу прычынення такой шкоды», – заяўляе Міністэрства аховы здароўя.

У паведамленні сцвярджаецца, што ў 2022 годзе ў Міністэрства паступілі тры звароты ад грамадзянаў наконт якасці і арганізацыі медычнай дапамогі ў «Клініцы А1». У выніку кантралёры выявілі, што ў медцэнтры нібыта ўжываюць абсталяванне без дамоваў на яго абслугоўванне і рамонт, працуюць без санітарнага пашпарта на лазерную сістэму, парушаюць заканадаўства аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце, няякасна вядуць дакументацыю, не атрымліваюць згоды пацыентаў на правядзенне ўмяшанняў, парушаюць клінічныя пратаколы дыягностыкі і лячэння пацыентаў.

Аналітыка
Дзяржава больш за 10 гадоў змагаецца з карупцыяй у медыцыне – і пакуль перамогі не відаць
2022.04.20 20:56

У офісе «Лодэ», а таксама ў офісах філіялаў цэнту ў Горадні і Берасці была праведзеная пазапланавая праверка, якую рабіла міжведамасная камісія, створаная Камітэтам дзяржаўнага кантролю.

Сцвярджаецца, што камісія выявіла шэраг фактаў грубага парушэння заканадаўства: наяўнасць лекавых сродкаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці, парушэнні парадку надання неадкладнай дапамогі, парушэнні ў галіне санітарна-эпідэмічнага дабрабыту. Сярод іншага, выявілі 89 выпадкаў неабгрунтаванай выдачы і падаўжэння лісткоў непрацаздольнасці.

Прыватны медычны цэнтр «Клініка А1» займалася лазернай касметалогіяй і хірургіяй. У цэнтры выконвалі больш за 30 відаў розных эстэтычных працэдураў. У шматпрофільным медычным цэнтры «Лодэ» працавалі ў больш як 50 ліцэнзаваных кірунках, у тым ліку рабілі ЭКА, КТ і МРТ.

Аналітыка
«Я ж памру без яго!» Якіх лекаў бракуе ў беларускіх аптэках, і наколькі падаражэлі імпартныя прэпараты
2022.05.02 09:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў