У Горадні за абразы і пагрозы на адрас міліцыянтаў затрымалі мясцовага жыхара


Аператыўнікі рэгіянальнага ўпраўлення ГУБАЗіК затрымалі 26-гадовага гарадзенца. Хлопца абвінавачваюць у тым, што ў лістападзе і снежні летась ён абразіў участковага інспектара, а таксама пагражаў расправаю міліцыянтам і іхным сем’ям, паведамляе прэсавая служба МУС.

У дачыненні 26-гадовага жыхара Горадні следчыя распачалі дзве крымінальныя справы за абразу службовай асобы і пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні міліцыянтаў.

Хлопца затрымалі працаўнікі ГУБАЗіК.

Затрыманы гарадзенец.
Фота: скрыншот відэа МУС

МУС таксама паведамляе, што гарадзенец раней браў удзел у акцыях, за што яго прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці.

Следчыя ў Беларусі да гэтага часу не завялі ніводнай крымінальнай справы за гвалт сілавікоў у дачыненні мірных грамадзянаў.

Hавiны
Справу палітвязня Мікалая Дзядка накіравалі ў пракуратуру
2021.05.05 17:04

СК belsat.eu

 

 

Стужка навінаў