У Беларусі ліквідуецца чарговая гандлёвая сетка


Крама і рэстаран сеткі «Радуга-свет».
Фота: raduga100.by

Стала вядома пра ліквідацыю ў Беларусі чарговай гандлёвай сеткі – салігорскага гандлёвага дому «Радуга-свет».

3 траўня на сайце часопісу «Юстиция Беларуси» з’явілася абвестка пра пачатак працэсу ліквідацыі салігорскай гандлёвай сеткі «Гандлёвы дом «Радуга-свет».

Сетка ўзнікла ў 2004 годзе. Паводле афіцыйнага сайту, яна налічвае 6 крамаў і 7 рэстарацыяў у Салігорску, Дзяржынску, Пінску і Уздзе.

Кампанія планавала развіваць сетку супермаркетаў каля дому і рэстараны.

Hавiны
У Беларусі зачынілася гандлёвая сетка, у якой было да 75 крамаў
2021.04.20 11:15

У красавіку ў Беларусі зачыніліся амаль усе крамы сеткі «Домашний». Першы супермаркет пачаў працу 3 лютага 2016 года. На піку сетка налічвала больш за 75 крамаў па ўсёй Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў