Апостальскі адміністратар каталіцкай Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец абвясціў пра правядзенне ў Менску традыцыйнай працэсіі на свята Божага Цела.
Як паведамляе Catholic.by, 6 чэрвеня а 10.00 гадзіне пачнецца ўрачыстая святая Імша і агульнаменская працэсія Божага Цела на прыкасцёльнай тэрыторыі парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Менску.
Традыцыйна працэсія пачыналася ад касцёла на Залатой Горцы і ішла па праспекце Незалежнасці з прыпынкамі на плошчы Перамогі і плошчы Незалежнасці. Канчалася яна на плошчы Свабоды каля архікатэдральнага касцёла.
МГ belsat.eu