Памежная служба Польшчы: Расце колькасць спробаў незаконна мінуць мяжу


Апошнія некалькі тыдняў расце колькасць спробаў замежнікаў незаконна мінуць польска-беларускую мяжу. З пачатку года зафіксавалі больш за 4,5 тысячы такіх выпадкаў, паведамляе Памежная аховы Польшчы.

Аўтамабіль польскіх памежнікаў.
Фота: Straż Graniczna / X

Шмат якім мігрантам, якія трапілі на тэрыторыю Польшчы, давялося надаваць медычную дапамогу. Ратавальнікі былі выкліканыя больш як трыццаць разоў, бо людзі былі ў тым ліку з пераахаладжэннем.

Памежная служба Польшчы паведамляе пра мігрантаў з Эфіопіі, Самалі, Сірыі і Пакістану.

«У пачатку красавіка супрацоўнікі памежнай заставы ў Белавежы атрымалі інфармацыю пра групу замежнікаў, якія застаюцца ў запаведніку Белавежскага нацыянальнага парку. У раён выправілася пошукава-ратавальная група памежнай службы. Супрацоўнікі выявілі на месцы пяцярых грамадзянаў Эфіопіі (тры жанчыны і два мужчыны). Стан жанчын паказваў на тое, што ім патрабуецца медычная дапамога. Праз цяжкадаступнае месца службоўцы выклікалі вайсковых ратавальнікаў, якія транспартавалі замежніц і перадалі іх брыгадзе хуткай дапамогі. Абедзвюх жанчын даставілі ў шпіталь», – піша прэс-служба Памежнай аховы.

Таксама медычная дапамога была патрэбная польскім памежнікам і жаўнерам ля мяжы.

«Гэта было выклікана паводзінамі замежнікаў, якія спрабавалі перасячы тэхнічны бар’ер, якія кідалі ў бок польскіх службаў камяні, галіны і падпаленыя галіны. Супраць з супрацоўнікаў быў ужыты газ, пашкоджаныя некалькі службовых аўтамабіляў», – адзначаюць Памежнай ахове.

За 2023 год польскія памежнікі налічылі больш за 25,7 тысячы спробаў незаконна мінуць мяжу. Іх здзяйснялі мігранты з 53 краінаў свету.

Hавiны
У мігрантаў, якія незаконна пераходзяць беларуска-польскую мяжу, знаходзяць свежыя расейскія візы
2023.10.27 11:08

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў