У Гомлі прайшлі новыя затрыманні, узялі «па наводцы»


Адзін з праўладных каналаў паведаміў мінімум аб васьмі затрыманых. Як вынікае з паведамлення, усіх іх узялі «па наводцы» праз тэлеграм-бот.

Згодна з паведамленнем, да кожнага прыходзілі з-за таго, што яны займаліся «дзейнасцю пратэснага характару».

Усе затрыманыя гамельчукі мелі падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы. Скрыншот з відэа ў праўладным тэлеграм-канале

Як даведалася «Наша Ніва», сярод затрыманых ёсць 23-гадовая Аліна Галінская. Яе затрымалі за тое, што яна была падпісана «на экстрэмісцкія каналы і ў некаторых пакідала негатыўныя каментары». 67-гадовы Ігар Лісоўскі таксама прызнаецца на камеру, што меў падпіскі на тэлеграм-каналы.

У адным з затрыманых выданне пазнала Марка Лебянка, ён на камеру гаворыць, што «экстрэмісцкіх падпісак не мае» (пры гэтым на відэа наўмысна зроблена склейка, каб слова «не» выпала з фразы).

Яшчэ адзін юнак кажа, што яго затрымлівалі за крадзеж магнітолы, магчыма, менавіта за гэта ў яго быў «год абмежавання свабоды» – з відэа не зразумела, за што яго схапілі гэтым разам. Ёсць сярод затрыманых мужчына, які быў асуджаны да двух гадоў «хіміі» па артыкулах 212 «Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі» і 206 «Рабаўніцтва».

Астатнія таксама гавораць на камеру, што мелі падпіскі і чыталі экстрэмісцкія тэлеграм-каналы.

Цікава, што рэйд гомельскія сілавікі праводзілі на падставе інфармацыі, якая паступіла да іх у бот. У сваім паведамленні яны выказваюць падзяку за гэта сваім «падпісантам».

РШ belsat.eu

Стужка навінаў