Рыхтуецца чарговы вайсковы пераварот? Шчыгельскі прайшоў дэтэктар хлусні


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» дэтэктар хлусні пройдзе Дзмітрый Шчыгельскі – псіхіятр, палітычны прадстаўнік руху «Супраціў». Ці ведае ён, хто перадаў запіс «Zoom»-канферэнцыі КДБ, на якой былі Зянковіч, Фядута і Кастусёў? Ці планавалі ўдзельнікі канферэнцыі забойства Лукашэнкі?

– Вы ведаеце, хто зліў запіс «Zoom» з Зянковічам, Фядутам і Кастусёвым?

– Так. Але гэта не зліў.

– Вы лічыце, што запіс «Zoom» выпадкова трапіў у рукі КДБ?

– Не.

Паліграф: ПРАЎДА. 

 

– Распавядзіце пра гэта.

– Значыцца, давайце так. Вось сыдзе Лукашэнка, скончыцца гісторыя з палітзняволенымі, не толькі з Кастусёвым, але і з усімі, з Рыгорам, з Зянковічам, тады я ўсё падрабязна распавяду.

– Гэта магло быць пад прымусам нейкім?

– Не.

– Гэта свой чалавек?

– Слухайце, вы пачынаеце задаваць дадатковыя пытанні, адказы на якія могуць быць выкарыстаныя супраць людзей за кратамі. Больш за тое, у адказах на гэтае пытанне КДБ, які займаецца гэтаю справаю, можа атрымаць інфармацыю, якую я не хацеў бы, каб яны атрымалі. (…) Паліграф не дапамог? Калі з’явіцца паяльнік? Я чакаю.

– Паяльнік не з’явіцца.

 

– Ці могуць каліноўцы пры ўзнікненні пэўных умоваў і спрыяльных абставінаў адыграць ролю ў вызваленні Беларусі ад дыктатуры Лукашэнкі?

– Так.

– Цяпер вы рыхтуеце вайсковы пераварот у Беларусі?

Маўчыць.

– Ці затрымлівалі ў Беларусі кагосьці з кіберпартызанаў?

– Не.

Паліграф: ПРАЎДА.

 

– Гэта добрая канспірацыя?

– Гэта тое, што мы ставіліся да гэтага пытання з моманту ўзнікнення руху вельмі сур’ёзна.

– А ці шмат кіберпартызанаў у Беларусі?

– Без каментароў. Мы разумеем, што перад намі моцны праціўнік, вораг. Вораг не тупы, вораг прагрэсуе.

– Прагрэсуе? У чым?

– У кібербяспецы, у барацьбе ў кіберпрасторы, у выкарыстанні сучасных тэхналогіяў. У іх велізарны прагрэс за некалькі апошніх гадоў.

– Вы лічыце сябе псіхіятрам?

– Не.

– Не?

– Я лічу сябе чалавекам, які мае псіхіятрычную адукацыю. Медычная адукацыя са спецыялізацыяй псіхіятрыі. Але я не практыкую 20 гадоў.

– Вы ўпэўненыя, што ў Лукашэнкі ёсць псіхічныя захворванні?

– Так.

– Вам калі-небудзь хацелася быць лекарам Лукашэнкі?

– Не.

– Чаму б вы не хацелі быць лекарам Лукашэнкі?

 

– Бо каб лекаваць Лукашэнку, трэба было займацца ім у дзяцінстве ці ў маладосці. Я сумняюся, што ён бы на гэта пагадзіўся і пайшоў. Без яго, без таго, каб ён супрацоўнічаў, гэта не мела б сэнсу. Наступны момант – гэта было б неэтычна, калі б я стаў ягоным лекарам, бо лекар павінен ставіцца да пацыента нейтральна, а я маю даволі моцныя эмоцыі.

Ці хацеў бы Дзмітрый Шчыгельскі паставіць дыягназ Пуціну? Ці парушаў доктарскую этыку? І ці ёсць сярод каліноўцаў асобы, звязаныя з КДБ? Глядзіце ў поўным выданні «Шчыра кажучы» на YT-канале «Belsat News» (відэа вышэй).

Стужка навінаў