Анджэліка Борыс звярнулася да знаёмых і сяброў


Кіраўніца Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліка Борыс звярнулася да сваіх знаёмых і сяброў. У Facebook’у яна напісала, што пакуль не жадае каментаваць падзеяў вакол яе, паколькі лічыць, што ўсё па сваіх месцах паставіць час.

Анджэліка Борыс напярэдадні свайго арышту. Фота з праекту пра выбітных жанчын «Pro Women», прапанаванае «Белсату»

Упершыню пасля зняцця абвінавачання кіраўніца Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліка Борыс звярнулася да сваіх сяброў і знаёмых.

«Дарагія калегі і сябры, дзякуй усім, я не хачу нічога каментаваць, бо жыццё і час усё пракаментуюць, я перажываю за сваіх сяброў Анджэя Пачобута, Марыну Цішкоўскую, Ірэну Бярнацкую і іншых, дай Бог, каб усё вярнулася на свае месцы. Кожны з нас перажывае тое, што прызначыў Бог. З нагоды Вялікадня жадаю ўсім моцнага здароўя, моцы, поспехаў і Божай апекі на кожны дзень!!!», – напісала Анджэліка Борыс.

Кіраўніцу Саюзу палякаў разам з маці выклікалі ў Менск, дзе ўручылі дакумент аб спыненні справы «ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства». Таксама ёй паабяцалі вярнуць усе рэчы, вынятыя падчас следства.

Абноўлена
Рэжым Лукашэнкі спыніў справу супраць Анджэлікі Борыс
2023.04.04 11:42

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў