Зяленскі заявіў, што ягонай сустрэчы з Пуціным, магчыма, не будзе. Таксама ён выказаўся аб перамовах з Расеяй


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў эфіры ўкраінскага тэлебачання паведаміў, што цяпер складана правесці перамовы з Расеяй, але ў яго няма іншага выбару. Таксама такую заяву ён зрабіў падчас наведвання Бучы 4 красавіка.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Бучу. 4 красавіка 2022 года.
Фота: president.gov.ua

«Мы разумеем, што нават калі мы з вамі падпішам самае магутнае пагадненне, – мы разумеем, што праз два гады Расея можа вярнуцца. Проста разумеем гэта, і калі мы з вамі прымаем гэта, то адпаведным чынам і дзейнічаем», – адзначыў прэзідэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што, магчыма, сустрэчы паміж ім і прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным не будзе:

«Прасцей сказаць: давайце ні пра што сёння не будзем казаць – пазіцыя самая лёгкая. Самае складанае – казаць, што яны зрабілі, прызнаць іх ворагам, ведаць, што гэта канкрэтна вайна РФ супраць Украіны… І пры ўсёй гэтай пазіцыі знайсці магчымасці для таго, каб сустракацца, і на гэтай сустрэчы знайсці выйсце з гэтай сітуацыі і пры гэтым не страціць сваёй тэрыторыт», – сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

«Можа так здарыцца, што і не будзе сустрэчы», – дадаў Зяленскі.

Між тым Украіна збіраецца прымяніць пакаранне да расейскіх вайсковых злачынцаў, якія катавалі ўкраінцаў.

«Ёсць нашая ўнутраная справа аб гэтых злачынцах, якія катавалі нашых людзей. Мы пачынаем збіраць інфармацыю і будзем шукаць гэтых людзей. Ёсць людзі, якія вельмі хочуць знайсці гэтых злачынцаў. Калі міжнароднае заканадаўства не будзе нам у гэтым дапамагаць, гэта зробіць украінскі закон», – сказаў Зяленскі.

Таксама Зяленскі адзначыў, што калі заўтра Украіне прапануюць уступіць у NATO, «не гуляць з нашымі жыццямі, а сур’ёзна, то Украіна будзе ўступаць. Але гэтага не будзе, на жаль. І не здарылася, на жаль. Таму мы будзем будаваць гарантыі бяспекі для нас, якія могуць абараніць жыццё», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Гісторыі
Па той бок пекла. Марыупаль: другі месяц у блакадзе
2022.04.05 08:40

АД belsat.eu

Стужка навінаў