Расейскае заканадаўства не прадугледжвае пакаранне за марадзёрства


Днямі свет абляцелі шакуючыя здымкі аб масавых стратах цывільнага насельніцтва і разрабаванні гарадоў Украіны расейскімі вайскоўцамі. Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» нават выклаў у сеціва трохгадзіннае відэа з прадстаўнікамі войска РФ, якія спрабавалі пераслаць з Мазыра нарабаваную на вайне бытавую тэхніку, вопратку і каштоўнасці, што па сутнасці з’яўляецца актам марадзёрства. Мы паспрабавалі высветліць, якая адказнасць прадугледжана крымінальным кодэксам РФ за гэтае злачынства. Спойлер – ніякага!

Сёння дарадца міністра Унутраных спраў Украіны Антон Герашчанка заўважыў, што ў крымінальным кодэксе Расейскай Федэрацыі адсутнічае пакаранне за «марадзёрства». Аказалася, што да 1996 года на тэрыторыі РФ рабаванне рэчаў пад час баявых дзеянняў ці на полі бою караліся паводле закона пазбаўленнем свабоды ад трох да 10 гадоў ці смяротным пакараннем.

з 1996 года ў крымінальным кодэксе РФ адсутнічае артыкул "марадзёрства"
Крыніца: base.garant.ru

Але пачынаючы ад 1995 года, у крымінальны кодэкс РФ былі ўнесены праўкі, згодна з якімі дадзены від злачынства быў дэкрыміналізаваны. Цікава, што як раз у гэты час расейскія войскі ўдзельнічалі ў Першай Чачэнскай вайне.

Высветлілася, што ў Дзяржаўную Думу РФ некалькі разоў спрабавалі ўнесці законапраект аб вяртанні крымінальнай адказнасці за марадзёрства, аднак па нейкіх прычынах заканадаўчы орган адхіляў праўкі ў заканадаўства.

папраўкі ў артыкул аб марадзёрстве так і не былі зацверджаны
Крыніца: base.garant.ru

Аглядальнік «Літаратурнай Газэты» Ігар Маймістаў у артыкуле аб абрабаванні жыхарамі Пярмі ў 2011 месца падзення цывільнага самалёта, адзначыў, што нягледзячы на этычны бок дадзенай трагедыі, людзей, якія паздымалі з трупаў не толькі верхнюю вопратку і каштоўнасці, але нават майткі, нельга было прыцягнуць да адказнасці. Аказалася, што расейскае заканадаўства не прадугледжвае адказнасць за падобныя дзеянні.

Былы дэпутат Дзяржаўнай Думы, генерал у адстаўцы, Гураў адзначыў, што забіранне рэчаў у памерлага, а значыцца – недзеяздольнага чалавека, не можа лічыцца паводле закона крадзяжом.

Аналітыка
Чым рабаванне адрозніваецца ад марадзёрства, разбіраемся разам з экспертамі
2022.04.05 12:52

Адпаведна, паводле расейскага заканадаўства, вайскоўцы, якія злачынным шляхам завалодалі маёмасцю забітых украінцаў, не з’яўляюцца злачынцамі.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў