«Зброя проста так выдавацца не будзе». Кубракоў распавёў, каго пусцяць у «апалчэнне»


Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў у эфіры тэлеканалу СТВ распавёў, што міліцыянты будуць кіраваць «народным апалчэннем». Самыя ж «апалчэнцы» будуць забяспечваць «бяспеку сваіх дамоў, сваіх родных і блізкіх» і «бяспеку пэўных аб’ектаў».

Народнае апалчэнне аграгарадка Лобжа.
Фота: rodniva.by

«Міліцыя будзе аказваць дапамогу ў навучанні. У навучанні валодання зброяй, у навучанні, як несці службу, што неабходна рабіць. І на сёння, я хачу сказаць, такіх людзей вельмі шмат. Хачу заўважыць, гэта не толькі будзе непасрэдна апалчэнне падпарадкоўвацца начальніку, напрыклад, раённага аддзелу міліцыі. Гэта можа быць проста ўчастковы інспектар міліцыі, які абслугоўвае той ці іншы ўчастак. І ён будзе кіраваць «народным апалчэннем» як чалавек, які ведае людзей, якому людзі вераць і за якім людзі пойдуць», – сказаў Кубракоў.

Аднак, паводле яго, зброя проста так выдавацца не будзе:

«Распрацаваны цэлы алгарытм, сістэма. Кожны чалавек будзе правераны. І зброя проста так выдавацца не будзе. Будзе весціся, па-першае, улік, каму ўручаецца гэтая зброя. І той чалавек, якому зброя будзе ўручацца, вядома, мы яе праверым. Прыцягваўся ён раней да крымінальнай адказнасці, не прыцягваўся. То бок, гэта будуць людзі, якія ўжо правераныя. Але, натуральна, будзе пэўны кантроль за гэтымі людзьмі», – адзначыў міністр.

Hавiны
Кубракоў распавёў пра новыя спецпадраздзяленні і выхаванне дзяцей для МУС
2023.03.04 20:02

У эфіры АНТ Кубракоў распавёў пра новае спецпадраздзяленне «Рысь», у якога «самая галоўная задача – барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі». Паводле яго, яна ўжо актыўна працуе на ўсёй тэрыторыі Беларусі і гатовая «працаваць на любой тэрыторыі нашай краіны».

«Беглыя, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, у іх не атрымалася спроба разгойдвання сітуацыі ў 2020 годзе. Цяпер яны спрабуюць рыхтаваць людзей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, і ўжо хочуць зрабіць сілавы варыянт. Вось гэтыя супрацоўнікі, гэтае падраздзяленне гатова супрацьстаяць гэтай пагрозе. А ўвогуле ў Міністэрстве ўнутраных спраў у цяперашні час разглядаецца пытанне, каб стварыць такія падраздзяленні на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», – сказаў міністр.

Кубракоў заявіў, што таксама 300 добраахвотнікаў запісаліся ў падраздзяленне «Смерч», а ветэраны «на працягу содняў гатовыя прыбыць у падраздзяленні ўнутраных войскаў і атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння і ўстаць у баявыя шэрагі разам з дзейнымі супрацоўнікамі».

Hавiны
«ByPol» рыхтуе новую групу байцоў для палка Каліноўскага
2023.03.05 17:40

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў