«ByPol» папярэджвае, што КДБ пачаў чыніць спробы ўзлому акаўнтаў у Telegram


Былыя сілавікі, якія сталі на бок народу «ByPol» паведамляюць, што з 1 сакавіка КДБ разам з усімі трыма мабільнымі аператарамі распачаў спробы ўзлому акаўнтаў у Telegram. Дзеля гэтага працаўнікі КДБ робяць клон sim-картаў і ўваходзіць у акаўнт праз нумары тэлефонаў. Таму карыстальнікам Telegram тэрмінова неабходна падключыць двухфактарную аўтарызацыю.

«ByPol» нагадвае, што двухфактарная аўтарызацыя – гэта дадатковы пароль на ўваход у Telegram з новай прылады. Але менавіта гэтая магчымасць цяпер абароніць карыстальнікаў у Беларусі ад узлому акаўнтаў. Паводле інфармацыі былых сілавікоў, з 1 сакавіка працаўнікі КДБ распачалі спробы ўзлому. Пры садзейнічанні аператараў сувязі, ствараюцца клоны sim-картаў і чыняцца спробы лагавання ў акаўнт. Дапаможа ў гэтай сітуацыі двухфактарная аўтарызацыя.

  • Зайдзіце ў «Налады» → «Канфідэнцыйнасць» → «Двухфактарная аўтарызацыя», там увядзіце пароль. Лепей не пазначаць адрас электроннай пошты для аднаўлення, бо e-mail лёгка «ламаецца».
  • Можна таксама праверыць, з якіх прыладаў цяпер сядзяць у вашым акаўнце: «Налады» → «Канфідэнцыйнасць» → «Актыўныя сеансы». Бачыце, напрыклад, незнаёмы макбук з Гандурасу – выкідайце!
  • Канфідэнцыйную перапіску варта весці ў «сакрэтным чаце» з аўтавыдаленнем, адключыць у «Наладах чатаў» пункт «Захоўваць у галерэю», перыядычна самастойна чысціць кэш («Налады» → «Даныя і сховішча» → «Выкарыстанне сховішча» → «Ачысціць кэш».

Таксама «ByPol» заяўляе, што КДБ Беларусі мае доступ да ключоў шыфравання Viber.

Hавiны
З’явілася база тэлефонаў беларускіх вайскоўцаў. Можна набраць і спытаць, што думаюць пра вайну
2022.03.05 08:57

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў