Журналістка Іна Студзінская з'ехала з Беларусі


Журналістка «Радыё Свабода» Іна Студзінская за мяжой і ў бяспецы. Пра гэта напісаў у сваім Facebook каардынатар BYSOL Андрэй Стрыжак.

Іна Студзінская.
Фота: Радыё «Свабода»

Журналістку Іну Студзінскую схапілі сілавікі 16 ліпені 2021 году. 10 дзён яна правяла за кратамі, амаль увесь гэты час журналістка трымала галадаванне. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай. Пасля гэтага тэрміну яе вызвалілі. Студзінскай не выставілі абвінавачання, пакінулі ў статусе падазраванай. Допыту ў следчага не было. Далі падпісаць толькі забавязанне аб яўцы ў Следчы камітэт. Падпіскі аб неразгалошванні яна не давала.

Дзякуючы службе эвакуацыі фонду BYSOL Іна Студзінская цяпер у бяспечным месцы, паведамляе каардынатар кампаніі Андрэй Стрыжак.

Артыкулы
Вызваленая журналістка Студзінская расказала пра галадоўку, сукамерніц і катаванне музыкай
2021.07.26 13:56

МЛ belsat.eu

Стужка навінаў