Эскалацыя канфлікту на мяжы з Украінай, дапамога палітвязням. Падсумаванне суботы ў «Студыі» «Белсат»


У суботу «Белсат» падводзіць вынікі дня ў жывым эфіры ў перадачы «Студыя». Вашай увазе галоўныя навіны дня.

У перадачы «Студыя» на канале «Белсат» сёння галоўныя тэмы:

  • Нямецкая газета «Bild» апублікавала план Пуціна па захопе Украіны: наколькі ён рэалістычны.
  • Алімпіяда: галоўныя вынікі першага дня спаборніцтваў.
  • «Беларусь на целе» – праект, які публікуе гісторыі беларусаў з татуіроўкамі пра 2020 год.
  • Колькі Лукашэнка плануе кіраваць Беларуссю.
  • «Стоп Пуцін, не вайне в Украіне«: сумесная акцыя расейцаў з беларусамі ў Бруселі.
  • Навошта ўрад забараніў вывозіць з Беларусі гародніну? Справу каментуе эканаміст Леў Марголін.
Hавiны
Савет міністраў абмежаваў вываз з Беларусі цыбулі, капусты і яблыкаў
2022.02.05 11:58

 

З госцем у студыі Франкам Вячоркам абмяркуем шэраг тэмаў, сярод якіх сустрэчы Святланы Ціханоўскай з еўрапейскімі палітыкамі, вучэнні і звязаныя з імі рызыкі. Прадстаўнік Офісу растлумачыць, чаму нельга раскідвацца словамі пра акупацыю, якая будзе рэакцыя, калі расейскія войскі не выйдуць пасля 20 лютага. А таксама паразважаем пра тое, як закрыць санкцыйныя лазейкі, ці Лукашэнка даб’ецца нечага ў міжнародных судах.

Эксперт Арцём Брухан дапаможа разабрацца ў сітуацыі адносна прызначэння Швейцарыяй амбасадара ў Беларусі.

Прадстаўнік кампаніяў By_Help і BYSOL Аляксей Лявончык распавядзе пра тое, як кампаніі выконваюць абяцанні дапамагчы ўсім вызваленым палітвязням. Першыя пяць палітычны вязняў яе ўжо атрымалі.

МЛ belsat.eu

Стужка навінаў