Ад пачатку года Польшча зафіксавала 1090 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі


Аднак у параўнанні з восенню 2021 года інтэнсіўнасць спробаў незаконна мінуць польскую мяжу значна знізілася.

Як паведамляе Памежная ахова Польшчы, 4 лютага незаконна трапіць на тэрыторыю Польшчы спрабавалі 13 мігрантаў. Затрыманыя 5 грамадзян Емену, 5 – Сірыі, 2 – Эрытрэі і 1 – Егіпту.

Агулам сёлета Польшча зафіксавала ўжо 1090 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з беларускага боку. У аналагічны перыяд мінулага году такога не было, падкрэсліваюць у Памежнай ахове.

  • Пік міграцыйнага крызісу, інспіраванага афіцыйным Менскам, прыйшоўся на восень 2021 года. Са снежня 2021 года інтэнсіўнасць спробаў незаконна мінуць польскую мяжу з боку Беларусі значна знізілася. Калі ў кастрычніку-лістападзе Польшча фіксавала па 600–700 такіх выпадкаў на дзень, то цяпер не больш за некалькі дзясяткаў.
Hавiны
Курдскі актывіст распавёў, як беларускія сілавікі арганізоўвалі мігрантаў на прарыў мяжы
2021.12.22 21:57

РР belsat.eu

Стужка навінаў