У Магілёве за распаўсюд падпольных газетаў затрымалі 8 чалавек


Міліцыянты выявілі групу магілёўцаў, якія распаўсюджвалі падпольныя газеты. Распачалі адміністратыўную справу.

45-гадовы магілёвец закупаў матэрыялы і аплочваў выдаткі, а 32-гадовы мужчына друкаваў газеты. У прыватным доме апошняга зладзілі ператрус і сканфіскавалі 100 асобнікаў, прынтар, 6 картрыджаў, а таксама іншую тэхніку. Да таго ж адна жанчына фармавала ў праграме «Excel» заяўкі на кожны наклад газеты. Яшчэ 4 мужчыны былі кур’ерамі. У аўтамабілі аднаго з іх знайшлі 2000 асобнікаў выдання.

МУС дадае, што яшчэ адна жанчына, якая брала ўдзел, цяпер затрыманая праз падазрэнне ў датычнасці да размяшчэння «цынічна падпісаных» лялек з тварамі чыноўнікаў.

У дачыненні ўсіх затрыманых складзеныя адміністратыўныя пратаколы. Некаторыя ўжо атрымалі штрафы памерам 1160 і 1450 рублёў.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў