У беларускай эканоміцы становіцца вельмі шмат наяўных грошай. Чым гэта пагражае?


​За студзень – лістапад 2023 года наяўных у эканоміцы стала больш на Br 2,1 млрд. Доля наяўных у эканоміцы склала 12,6 % ад усіх грошай, а ў пачатку 2022-га было каля 8 %. Гэта пагражае шэрымі схемамі, цяжкасцямі з кантролем інфляцыі і дэвальвацыяй, мяркуюць аналітыкі праекту «Вашы грошы».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«Раней найбольш высокі аб’ём гатоўкі ў шырокай грашовай масе назіраўся толькі ў канцы 2008 года. З тых часоў эканоміка Беларусі ў цэлым, сістэмы плацяжоў і дыгіталізацыі разлікаў у прыватнасці моцна прасунуліся, і доля гатоўкі расла, пакуль не пачаўся палітычны крызіс, а потым і вайна», – пішуць «Вашы грошы».

Аб’ём гатоўкі ў эканоміцы Беларусі імкліва павялічваецца з сакавіка 2022 года, адзначаюць эксперты. За ўвесь 2021-ы іх аб’ём вырас на Br 596 млн. А за 2022-і – ужо на Br 2,173 млрд. За 11 месяцаў 2023-га – яшчэ на Br 2,121 млрд.

«Рост без прыпынку працягваўся з лютага 2022 года да кастрычніка 2023-га. Такая дынаміка, з аднаго боку, адлюстроўвае новыя ўмовы функцыянавання эканомікі пад дзеяннем усё большай колькасці санкцыяў і складанасцяў з безнаяўнымі плацяжамі. З другога – нясе шырокі пералік пагрозаў і рызык: ад павелічэння аб’ёму ценявых плацяжоў і шэрых схемаў бізнесу да павышэння рызыкі раскручвання цяжкакантрольнай інфляцыі і дэвальвацыі, бо ў выпадку фінансавай панікі вялікі аб’ём гатоўкі можа выклікаць ажыятажны попыт на тавары ці валюту», – робяць выснову «Вашы грошы».

Hавiны
ЕАБР: Інфляцыя ў Беларусі знізіцца ўжо вясной, але потым можа паскорыцца
2023.01.16 10:28

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў