У Беларусь з Расеі працягвае паступаць тэхніка і вайскоўцы


Беларусь і Расея працягваюць павялічваць рэгіянальную групоўку войскаў. Мінабароны нашай краіны сцвярджае, што нарошчванне сілаў вядзецца дзеля абароны.

Беларускія танкі падчас «раптоўнага правярання баявой гатовасці», 14 снежня.
Фота: modmilby / Telegram

У нашую краіну працягваюць прыбываць расейскія вайскоўцы. Таксама чыгункай вязуць цяжкую вайсковую тэхніку з Расеі. Мінабароны нашай краіны сцвярджае, што войскі канцэнтруюцца для абароны. Пры гэтым Украіна афіцыйна заяўляе, што нападаць намеру не мае.

Прыбылыя ў Беларусь вайскоўцы з РФ на беларускіх палігонах займаюцца баявым зладжваннем. Чакаецца, што супольныя вучэнні адбудуцца з удзелам вайсковай авіяцыі РБ і РФ.

Таксама Мінабароны паведамляе пра тое, што ў нашую краіны прыбыла чарговая партыя новых БТР-82A, БТР-80К, браніраваных медычных і рамонтна-эвакуацыйных машын. Гэтая тэхніка паступіць у воінскія часткі сіл спецыяльных аперацыяў, а пастаўка адбылася ў межах планаў пераўзбраення.

Раней прадстаўнік Пераходнага кабінету ў пытаннях абароны Валер Сахашчык распавёў у эфіры «Белсату», што войскі рыхтуюцца не для абароны, але для нападу.

Выбраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская і чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка, Валер Кавалеўскі, Аліна Коўшык, Валерый Сахашчык і Аляксандр Азараў зладзілі прэс-канферэнцыю ў варшаўскім «Музеі Вольнай Беларусі». Варшава, Польшча. 2 снежня 2022.
Фота: Карына Пашко / Белсат

Імавернасць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны на баку агрэсара павялічваецца.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў