ААН: ва Украіну вярнулася больш за 8 млн чалавек, якія з'ехалі пасля пачатку вайны


Паводле звестак агенцтва ААН у справах уцекачоў, на канец лістапада колькасць украінскіх уцекачоў, якія з пачаткам вайны выехалі з краіны, а затым вярнуліся ва Украіну, складае 8 125 775 чалавек.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Эвакуацыйны аўтобус з украінскімі ўцекачамі ў Жэшаве, Польшча. 30 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Агульная колькасць уцекачоў, якія выехалі з Украіны пасля пачатку ваенных дзеянняў, перавысіла 15,8 млн чалавек. Большую частку ўкраінскіх уцекачоў прыняла Польшча. Потым ідуць Чэхія, Балгарыя, Славакія, Румынія, Венгрыя.

За ўвесь час вайны Польшча паведаміла аб найбольшай колькасці грамадзян Украіны, якія атрымалі часовую абарону – разам 2,36 млн чалавек.

У Беларусь, паводле інфармацыі беларускага Памежнага камітэту, у краіну з пачатку вайны прыбыла больш за 68 тысяч грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу – 15 890, транзітам праз Польшчу – 41 749, праз Літву – 8 889, праз Латвію – 1 726. Такім чынам атрымліваецца, паводле звестак беларускага памежнага ведамства, што больш за 51 тысячу з іх прыехалі транзітам праз краіны Еўразвязу.

Пра колькасць людзей, якія змаглі выехаць праз тэрыторыю Расеі, не паведамляецца.

Ваяры
«У акопе ўсё аддаў бы за каву з круасанам!» Гісторыя каліноўца Хмеля
2022.12.04 10:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў