У гарадзенскі ІЧУ трапілі дзясяткі людзей, падобных да мігрантаў


Як стала вядома «Белсату», у адным толькі ІЧУ на Гая большасць другога паверху займаюць людзі, якія прыехалі з Сірыі, Ірану і Сенегалу. Імаверна, што гэта мігранты. За што яны там утрымліваюцца, якія здзейснілі правапарушэнні – невядома.

Афіцыйныя каналы нічога не паведамляюць пра затрыманні людзей, падобных на мігрантаў. Толькі аднойчы пра падобны выпадак у Горадні паведамілі ў кастрычніку: тады каля гостэлу «Сарматыя» у цэнтры Горадні затрымалі 24 іракцаў. У аўтазаку іх адвезлі ў РАУС. Пазней прэс-служба міліцыі паведаміла, што іх вышлюць дадому, у Ірак, бо яны не мелі з сабой дакументаў, якія б пацвярджалі іх легальнае знаходжанне ў Беларусі.

Масавы наплыў замежнікаў з Блізкага Усходу пачаўся ў Горадні і памежных раёнах з ліпеня гэтага году. Часта групы з 10-20 чалавек заўважалі ў цэнтры Горадні, на вакзалах і каля гатэляў. Вядомыя шматлікія выпадкі, калі яны звярталіся да мясцовых жыхароў з просьбай выклікаць ім таксі. Самі сябе яны называлі турыстамі, і звычайна на таксі накіроўваліся ў вёскі памежнай зоны.

Hавiны
У «Брузгах» зноў зладзілі мітынг мігрантаў. Самі мігранты расказалі пра ўльтыматум сілавікоў
2021.12.04 12:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў