Сёння мінае 451-ы дзень палітычнага крызісу пасля прэзідэнцкіх выбараў. «Белсат» узгадвае асноўныя падзеі чацвярга, 4 лістапада.
За размовамі ды аповедамі 24 гадзіны спаткання праляцелі хутка.
«Мы стараліся не паказваць Дашы, што перажываем, імкнуліся яе ўвесь дзень падтрымаць, размаўляць, – кажа спадарыня Наталля. – Пасля абеду, бліжэй вечара, мы згадвалі нейкія моманты з дзяцінства, я распавядала цікавыя гісторыі з ейнымі пляменнікамі, і нам было вельмі добра ды весела. Мы гучна смяяліся. У нейкі момант мы нават забыліся, што мы ў калоніі, што ў нас над галавою сетка. Там коцікі хадзілі па гэтай сетцы».
Галадаваць вязні пачалі на знак пратэсту супраць жорсткіх умоваў утрымання. У гэтай жа камеры ўтрымліваюць і Ірыну Слаўнікаву. Пра гэта распавялі жанчыны, якія ўжо адбылі арышт і выйшлі.
Жанчынам, якія адбываюць адміністратыўны арышт у ізалятары на Акрэсціна, не даюць перадачаў. У іх забралі нават зубныя шчоткі і лекі, што засталіся пасля сукамерніц, якія вызваліліся. Прычынаю стала тое, што вязні «не тым тонам папрасілі ў адміністрацыі туалетную паперу», распавяла адна з ужо былых сукамерніц Ірыны Слаўнікавай. Жанчына таксама сказала, што ў двухмясцовай камеры, дзе сядзіць Ірына, утрымліваюцца 11 чалавек. Ёсць сярод іх і бесхатцінка.
Аляксандр Лукашэнка сёння на анлайн-пасяджэнні з Пуціным падпісаў дэкрэт «Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады».
У развіццё асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады распрацаваны пакет з 28 саюзных праграм. Што гэта за праграмы, пакуль невядома.
4 лістапада Міністэрстваі інфармацыі Беларусі былі заблакаваныя сайты іншых зліквідаваных уладамі грамадскіх арганізацыяў:
Тым часам адна з граммадскіх аб’яднаннеў – Беларуская асацыяцыя журналістаў – стала лаўрэатам замежнай прэміі.
Рашэнне аб прысуджэнні Нацыянальнай прэміі ў абарону свабоды слова беларускім калегам, якія зазналі рэпрэсіі на радзіме, – гэта праявай салідарнасці і падтрымкі, паведаміў старшыня Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны Сяргей Таміленка.
Палітзняволеная Анастасія Крупеніч-Кандрацьева правяла за кратамі 111 дзён і сёння мусіла выйсці на волю.
«Пасля 8 пратаколаў і 111 сутак Анастасія Крупеніч-Кандарцьева не выйшла на волю. За 4 гадзіны да выхаду яе некуды павезлі. Цяпер яна, хутчэй за ўсё, на ІЧУ ў чаканні чарговага «суда». Адвакат у курсе», – паведаміла сяброўка Анастасіі.
Заўтра сканчваецца чарговы тэрмін зняволення мужа Анастасіі Сяргея Крупеніча.
МГМ, belsat.eu