21 чалавек загінуў у ДТЗ з аўтобусам у Італіі. Сярод ахвяраў – 5 украінцаў


У ДТЗ з аўтобусам у Італіі загінуў 21 чалавек, піша «la Repubblica». Аўтакатастрофа адбылася ў Венецыі. Турыстычны аўтобус упаў з мосту і загарэўся.

Турыстычны аўтобус упаў з мосту і загарэўся. Венецыя, Італія. 3 кастрычніка 2023 года.
Фота: Andrea Merola / Zuma Press / Forum

«Апакаліптычная сцэна, няма словаў», – напісаў пра здарэнне мэр Венецыі. Людзі, якія былі ў салоне, прасілі аб дапамозе і не змаглі выбрацца.

Аўтобус упаў з мосту каля чыгуначнага вакзалу, праляцеўшы каля 15 метраў. Ён зачапіў кантактны провад і загарэўся.

У выніку ДТЗ загінуў 21 чалавек, у тым ліку 5 украінцаў. Таксама сярод ахвяраў – грамадзяне Нямеччыны і Францыі.

Пацярпелі 15 чалавек, 5 з іх – у цяжкім стане.

Прычыны аварыі яшчэ высвятляюцца. Асноўная версія – кіроўцу, які таксама загінуў, зрабілася блага. Слядоў тармажэння на асфальце не знайшлі.

«Візуальнае ўражанне такое, што перад намі трагедыя маладзёнаў», – сказаў прадстаўнік ратавальнай службы на месцы здарэння, адзначыўшы, што сярод ахвяраў было толькі некалькі асобаў у гадах.

Hавiны
Агучаны прысуд кіроўцу МАЗа, з віны якога загінулі 13 чалавек
2023.09.18 18:05

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў