Беларускія дэпутаты прагаласавалі за прыпыненне пагаднення з ЕЗ аб рэадмісіі


У палаце прадстаўнікоў дэпутаты ў першым чытанні прынялі закон «Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім звязам аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца без дазволу». Праект дакумента прадстаўлялі кіраўнік МУС Іван Кубракоў і дэпутат Андрэй Савіных, паведамляе прэсавая служба палаты прадстаўнікоў.

Паводле прэсавай службы палаты прадстаўнікоў, праект закону «Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім звязам аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца без дазволу», падрыхтаваны ў межах захадаў у адказ на «недружалюбныя крокі, якія чыняць ЕЗ і яго дзяржавы-сябры ў дачыненні да Беларусі». Якія гэта крокі, а таксама якія недружалюбныя захады – прадстаўнікі палаты прадстаўнікоў не ўдакладняюць. Тым не менш, беларускія дэпутаты прагаласавалі за прыпыненне дзеяння пагаднення.

Аб’ектыў
Сітуацыя з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы абвастраецца
2021.09.27 22:52

Пагадненне паміж Беларуссю і ЕЗ аб рэадмісіі падпісалі 8 студзеня 2020 года ў Бруселі. Дамова ўступілі ў дзеянне 1 ліпеня 2020 года.

Цяпер на мяжы з Беларуссю і краінамі ЕЗ разгортваецца міграцыйны крызіс. Краіны Захаду абвінавачваюць, што рэжым Лукашэнкі вядзе гібрыдную агрэсію. Журналісты вызначылі, што сапраўды, крызіс штучны. У Менск адмыслова прыбываюць мігранты з Ірану, якія потым незаконна перасякаюць мяжу. Мігрантаў да мяжы суправаджаюць беларускія сілавікі. Але нягледзячы на ўсе доказы і факты ў гэтай справе, афіцыйны Менск абвяргае свой удзел і абвінавачвае Захад у нагнятанні сітуацыі.

ВІДЭА
«У Еўропе трохі стамляюцца ад пытання Беларусі». Інтэрв’ю са Святланаю Ціханоўскай
2021.10.02 18:02

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў