З пачатку вайны ва Украіне загінулі 382 дзіцяці, больш за 7 тысяч незаконна вывезены ў Расею


Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец заявіў, што «Расейская Федэрацыя здзяйсняе генацыд украінскай нацыі».

«Па нашых дадзеных, больш за 7 тысяч украінскіх дзяцей былі незаконна вывезеныя на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі. Расея робіць усё, каб нашыя дзеці да нас не вярталіся, нават спрашчае заканадаўства аб усынаўленні.

Гэта таксама парушэнне міжнароднага права і яскравы прыклад таго, што Расейская Федэрацыя здзяйсняе генацыд украінскай нацыі. Таму што гвалтоўнае перамяшчэнне групы адной нацыянальнасці – гэта прамое вызначэнне генацыду», – заявіў Лубінец у інтэрвʼю ўкраінскай службе «Голасу Амерыкі».

Офіс генеральнага пракурора Украіны таксама агучыў звесткі пра загінулых і параненых дзяцей. Гэтак, станам на 4 верасня, ва Украіне ў выніку поўнамаштабнага расейскага ўварвання загінулі 382 дзіцяці, 740 атрымала раненні. Найбольш пацярпелі дзеці ў Данецкай вобласці, на Харкаўшчыне і Кіеўшчыне.

«Гэтыя лічбы не канчатковыя, бо працягваецца праца па іх высвятленні ў месцах актыўных баявых дзеянняў», – адзначылі ў пракуратуры.

Паводле Офісу генпракурора, у выніку расейскіх абстрэлаў з пачатку вайны былі пашкоджаны 2328 навучальных установаў. 289 з іх былі зруйнаваныя цалкам.

Аналітыка
Колькі мірных жыхароў загінула ва Украіне з пачатку вайны?
2022.08.16 08:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў