Салдат тэрміновай службы атрымаў агнястрэльнае раненне


Няшчасны выпадак адбыўся падчас «выканання мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі», паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

«Падчас выканання мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі вайсковец тэрміновай службы аднаго з механізаваных падраздзяленняў атрымаў агнястрэльную траўму», – паведамляе ведамства.

Вайсковец застаўся жывы, яму аказалі медычную дапамогу. Імя салдата, абставіны і месца здарэння не называюцца.

Цяпер Міністэрства абароны праводзіць праверку інцыдэнту.

У мінулым месяцы здарыўся падобны выпадак, але тады вайсковец ад агнястрэльнага ранення загінуў.

Аналітыка
Праект Карпянкова. Як сілавікі заняліся ідэалагічным выхаваннем беларускіх дзяцей
2022.08.02 11:03

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў